Канец эры антыбіётыкаў

Дадзеныя СААЗ паказваюць рост устойлівасьці мікраарганізмаў да антыбіётыкаў па ўсім сьвеце. У дакладзе ўказваецца, што менавіта супраціўляльнасьць узбуджальнікаў захворваньняў да антыбіётыкаў можа стаць галоўнай пагрозай здароўю чалавецтва.У дакладзе адзначаецца, што «канец эры антыбіётыкаў — калі простыя інфэкцыі ці нязначныя траўмы могуць прыводзіць да сьмерці — надзвычай верагодны сцэнар у ХХІ стагодзьдзі».

СААЗ зрабіла аналіз дадзеных па ўстоўлівасьці кішэчнай палачкі, клебсіела пнэўманіі, залацістага стафілякока, пнэўмакока, узбуджальнікаў нетыфознага сальманэлёзу, шыгелы і ганакокаў да антыбіётыкаў.

Дадзеныя для дасьледаваньня былі атрыманыя са 114 краінаў сьвету, і ва ўсіх рэгіёнах было зафіксавана зьніжэньне эфэктыўнасьці антыбіётыкаў у дачыненьні да ўсіх сямі інфэкцый.

Напрыклад, устойлівасьць кішэчнай палачкі, якая можа выклікаць урынаінфэкцыі і заражэньне крыві, да антыбіётыкаў групы фторахіналонаў ужо сёньня перавысіла 50%. У 1980-я, калі фторахіналоны пачалі выкарыстоўвацца ў мэдычнай практыцы, супраціўляльнасьць кішэчнай палачкі была блізкая да нуля.

Сытуацыя ўскладняецца і тым, што цягам апошніх 30 гадоў не было распрацавана ніводнага прынцыпова новага тыпу антыбіётыкаў.

Таму прыярытэтнаю стала неабходнасьць максымальна зьменшыць ужываньне антыбіётыкаў, каб запаволіць працэс прыстасоўваньня мікраарганізмаў. Другім важным момантам зьяўляецца прафіляктыка інфэкцыйных захворваньняў: найперш вакцынацыя і асабістая гігіена.

nn.by/эб — See more at: http://radyjo.net/4/93/Artykul/172092#sthash.w5I1cee0.dpuf

Администрация сайта обращает внимание на то, что некоторые публикации размещаются в качестве отдельно взятых концепций, но не одобряются и не соответствуют нашей точке зрения. Читателю предоставляется право оценивать информацию самому, либо инициировать дискуссию.

Обсуждение, вопросы, детали, подробности, мнения, критика : ФОРУМ

Реклама, за счёт которой поддерживается этот сайт:

psycho.by Психотерапия, невроз, фобия, психоанализ, гипноз, алкоголизм, вызов психотерапевта на дом, психотерапевт в Минске
 

Добавить комментарий