СААЗ зрабіла аналіз дадзеных па ўстоўлівасьці кішэчнай палачкі, клебсіела пнэўманіі, залацістага стафілякока, пнэўмакока, узбуджальнікаў нетыфознага сальманэлёзу, шыгелы і ганакокаў да антыбіётыкаў.
Дадзеныя для дасьледаваньня былі атрыманыя са 114 краінаў сьвету, і ва ўсіх рэгіёнах было зафіксавана зьніжэньне эфэктыўнасьці антыбіётыкаў у дачыненьні да ўсіх сямі інфэкцый.
Напрыклад, устойлівасьць кішэчнай палачкі, якая можа выклікаць урынаінфэкцыі і заражэньне крыві, да антыбіётыкаў групы фторахіналонаў ужо сёньня перавысіла 50%. У 1980-я, калі фторахіналоны пачалі выкарыстоўвацца ў мэдычнай практыцы, супраціўляльнасьць кішэчнай палачкі была блізкая да нуля.
Сытуацыя ўскладняецца і тым, што цягам апошніх 30 гадоў не было распрацавана ніводнага прынцыпова новага тыпу антыбіётыкаў.
Таму прыярытэтнаю стала неабходнасьць максымальна зьменшыць ужываньне антыбіётыкаў, каб запаволіць працэс прыстасоўваньня мікраарганізмаў. Другім важным момантам зьяўляецца прафіляктыка інфэкцыйных захворваньняў: найперш вакцынацыя і асабістая гігіена.
nn.by/эб — See more at: http://radyjo.net/4/93/Artykul/172092#sthash.w5I1cee0.dpuf